Стала вядома, у чым абвінавачваюць Леаніда Судаленку



Палітзняволены праваабаронца „Вясны” Леанід Судаленка ўтрымліваецца за кратамі ў гомельскім СІЗА-3 ужо пяць месяцаў.

Папярэдняе следства па яго справе скончанае, цяпер ён знаёміцца з матэрыяламі справы, а гэта 77 тамоў. Леанід распавёў з СІЗА калегам, што яму канкрэтна ставіцца ў віну па частках 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і фінансаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Гаворка ідзе пра тры эпізоды:

эпізод з дровамі, якія Леанід прывёз дзецям, і ў якіх потым бацьку асудзілі за „беспарадкі”;

відэа на ютубе з „Рудабельскай паказухі”, дзе праваабаронца тлумачыць блогеру Андрэю Павуку, што такое пратэст людзей;

заклік у сацсетках сустрэць з ІЧУ М. Гульжэннікаву пасля 15 сутак.

Беларускае Радыё Рацыя