Алена Маслюкова: Гэтую рэпрэсіўную сістэму трэба мяняць
Не можа вечна існаваць дзяржава, у якой абараняюцца правы аднаго чалавека, у той час як астатнім адведзеная роля статка.
Такую сістэму выбудаваў у Беларусі за 27 гадоў Аляксандр Лукашэнка. Трэба аддаць адпаведнае і яго васалам у выглядзе праваахоўных і судовых органаў, якія ператварыліся ў карныя, – кажа сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Алена Маслюкова:
– У звычайнай дэмакратычнай краіне існуе прынцып падзелу ўладаў – на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. У Беларусі ўсё змяшалася. Гэта адзіная рэпрэсіўная машына. І вось гэтая сістэма – абсалютна ненармальная сістэма. І гэтую сістэму трэба мяняць.
Паводле праваабаронцы Алены Маслюковай, дзеянні праваахоўнай і судовай сістэмы перайшлі ўсе магчымыя прававыя межы, таму вымушаны хавацца за балаклавамі і закрытымі судамі:
– За такімі рашэннямі і за такімі дзеяннямі ўлада хавае і сваю слабасць, і сваю няўпэўненасць, і сваю жорсткасць, і поўную адсутнасць правоў чалавека ў краіне.
Алена Маслюкова раіць людзям вучыцца бараніць свае правы. „Гэта зробіць нас моцнымі, чаго баіцца ўлада,” – гаворыць праваабаронца.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя