Падляшскае ваяводства можа разлічваць на рэкордныя сродкі з ЕЗ
У 2021-2027 гг. Падляшскаму ваяводству можа быць выдзелены амаль адзін мільярд сямсот тысяч еўра ў рамках рэгіянальнай праграмы і праграмы для Усходняй Польшчы. Прапанову аб размеркаванні сродкаў прадставілі падчас сённяшняй сустрэчы у Міністэрстве фондаў і рэгіянальнай палітыкі, з удзелам маршалка Падляшскага ваводства Артура Касіцкага.
Сферы, якія змогуць разлічваць на падтрымку ў новай праграме Еўрапейскага фонда для Падляшша 2021-2027 (так будзе называцца бягучая Рэгіянальная аператыўная праграма) – гэта, сярод іншага, навукова-даследчая дзейнасць на прадпрыемствах, развіццё канкурэнтаздольнасці МСП, энергаэфектыўнасць, нізкавугляродная эканоміка, лічбавыя паслугі, ахова біяразнастайнасці, культурная спадчына, адукацыя, актывізацыя, прафесійная актывізацыя беспрацоўных, сацыяльная і прафесійная актывізацыя эканамічна неактыўных людзей.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: otwock.pl