Знойдзена каля 800 керамічных артэфактаў Х-XI cтагоддзяў
Сёмы год у Слоніме ў сярэдняй школе № 2 існуе школьны летні аздараўленчы лагер “Юны археолаг”, якім кіруе настаўніца Ірына Радзецкая. Штогод летам юныя археолагі разам з археолагамі Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук на тэрыторыі Слонімскага раёна вядуць археалагічныя раскопкі.
Сёлета юныя археолагі разам з супрацоўнікам Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Алегам Ткачовым вялі раскопкі на левым беразе Шчары каля вёскі Васілевічы. Па словах Ірыны Радзецкай, юныя і дарослыя археолагі адшукалі каля 800 керамічных артэфактаў Х- XI cтагоддзяў. Многія з іх з арнаментам. Знойдзена шмат венчыкаў і іншых каштоўных археалагічных рэчаў.
Працягнуць археалагічныя раскопкі юныя слонімскія археолагі ў наступным годзе.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара