“Гародня ў дэталях” – унікальная выстава ў „Цэнтры гарадскога жыцця”



У “Цэнтры гарадскога жыцця” Гародні адкрылася выстава Святланы Несцярэнкі, майстра фота, якая паказвае Гародню ў дэталях. На выставе прадстаўлены здымкі горада, якія стануць адкрыццём не толькі для турыста, але і для звычайнага гарадзенца.

Пра свае фота кажа Святлана Несцярэнка:

– Ходзім па горадзе, глядзім, нібыта прыгожыя дамы. Калі пачынаеш узірацца, раптам выясняецца, што на кожным балконе іншы малюнак, кожнае акно аформлена інакш, няма двух аднолькавых дамоў, няма двух аднолькавых дзвярэй. І нават ручкі на дзвярах розныя. На старых дзвярах прагожыя ручкі, са сваім узорам.

Па словах Святланы, здымкі для выставы рабіліся амаль 10 год.

– Прыкладна, гадоў дзесяць, калі так палічыць. Большасць я здымала, калі ў мяне быў такі перыяд, гады 3-4 таму, калі я проста палявала за ўсім гэтым. Літаральна кожны дом абыходзіла з усіх бакоў. Разглядала са двара. Усё фатаграфавала.

Пабачыць здымкі ад Святланы Несцярэнкі на выставе “Гародня ў дэталях” можна цягам чэрвеня-ліпеня 2021 году.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча