Берасцеец Андрэй Леванюк прызнаны палітвязнем
Плюс адзін. Агульная колькасць палітвязняў на Берасцейшчыне ўжо складае 136 чалавек. Гэтым разам спіс папоўніў жыхар Берасця Андрэй Леванюк.
Берасцеец Андрэй Леванюк праходзіць па крымінальнай палітычна матываванай справе аб «апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці». А менавіта падставай да завядзення справы і прад’яўлення абвінавачвання стаў надпіс на фасадзе жылога дома «Але пазбаў нас ад лукавага».
Палітвязню прысуджаны адзін месяц арышту па артыкулу 341 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Колькасць палітвязняў у Беларусі на дадзены момант складае 503 чалавекі. Ужо фактычна трэцяя частка – жыхары Берасцейшчыны.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце