Суд прызнаў экстрэмісцкімі тры чарговыя тэлеграм-каналы



Тэлеграм-каналы „Лебядзіны 97%”, „Лебядзіны 97% чат”, „Цэнтральны 97%” прызнаныя экстрэмісцкімі, паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Менска.

 

У паведамленні гаворыцца, што пракуратура Цэнтральнага раёна Менска прааналізавала размешчаныя ў гэтых тэлеграм-каналах інфармацыйныя паведамленні. „Устаноўлена, што на названых інтэрнэт-рэсурсах публікуюцца інфармацыйныя паведамленні з заклікамі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, хуліганскіх дзеянняў, прымянення гвалту да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, у тым ліку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, а таксама паведамленні абразлівага характару, якія распальваюць сацыяльную непрыязнасць і варожасць, утрымліваюць прапаганду гвалтоўных дзеянняў па матывах варожасці і нянавісці ў дачыненні да групы грамадзян па прафесійнай прыкмеце”.

„На падставе закона Рэспублікі Беларусь „Аб супрацьдзеянні экстрэмізму” пракурор Цэнтральнага раёна Мінска звярнуўся ў суд з заявамі аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі гэтых тelegram-чатаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, — адзначаецца ў паведамленні. — Суд Цэнтральнага раёна Менска разгледзеў заявы пракурора — заяўленыя патрабаванні задаволеныя ў поўным аб’ёме. Дапушчана неадкладнае выкананне прынятых рашэнняў. Іх копіі накіраваныя ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння telegram-каналаў у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і блакавання інтэрнэт-рэсурсаў, якія спрыяюць распаўсюджванню экстрэмісцкіх матэрыялаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.

belapan.by