Пасольства Вялікабрытаніі асудзіла закрытасць суда па справе Ціханоўскага
Пасольства Вялікабрытаніі на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» пракаментавала пачатак у гомельскім СІЗА суда над фігурантамі «справы Ціханоўскага».
«Сёння дыпламаты Вялікабрытаніі, ЗША і ЕЗ прыехалі ў Гомель, каб наведаць судовае пасяджэнне па справе палітвязняў Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Дзмітрыя Папова, Уладзіміра Цыгановіча і Арцёма Сакаўва, – гаворыцца ў каментары. – Сваякам зняволеных, іншым грамадзянам і дыпламатам было адмоўлена ў праве наведвання суда. Права на адкрыты працэс замацавана ў міжнародных дакументах па правах чалавека, у тым ліку ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, як асноўны спосаб забеспячэння правасуддзя і аб’ектыўнасці судовага працэсу».
У каментары адзначаецца, што Вялікабрытанія, ЗША і Еўразвяз працягваюць заклікаць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя