“Мары здзяйсняюцца!” – рэпартаж Таццяны Смоткінай



Невідушчую жанчыну Сафію Гуз з вёскі Узмёны, Мёрскага раёна нядаўна ўганаравалі абласной прэміяй імя Зінаіды Тусналобавай-Марчанка, і яна стала «Жанчынай года-2020» у Віцебскай вобласці за актыўную жыццёвую пазіцыю.

Сафія страціла зрок больш за 16 год таму, але не страціла пазітыў, актыўнасць і веру ў добрых людзей, нягледзячы на тое, што ў яе жыцці былі вельмі складаныя моманты, з якіх не кожны б выйшаў без псіхалагічнай траўмы. Да таго ж сёлета ў студзені памёр яе муж, і яна засталася адна з двума сынамі. Але яна не скардзіцца на жыццё, не перастае давяраць людзям і верыць у тое, што любая мара можа здзейсніцца, калі яе здзяйснення моцна жадаеш.