На Берасцейшчыне вакцыянавана каля 3% насельніцтва
Прыкладна 30 тысяч чалавек на Берасцейшчыне ўжо атрымалі вакцыну ад каронавіруса. У дзень у сярэднім вакцынуецца па паўтысячы чалавек. Такім чынам, колькасць вакцыянаваных у рэгіёне склала каля 3%:
– У абласным цэнтры вакцыянавацца можна ў гарадскіх паліклініках №№ 1, 2, 3, і 6. Пераважна прапануецца анлайн-запіс на вакцынацыю праз спецыяльныя формы на сайтах установаў.
Дадаткова працуе колл-цэнтр. Можна атрымаць інфармацыю па пытаннях захворванняў, якія былі выкліканыя каронавірусам.
Таксама вакцына даступная ў большасці раённых паліклінік Берасцейшчыны. Працэдура нічым не адрозніваецца ад Берасця.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце