У Варшаве пройдзе акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі



Паводле ПЦ „Вясна”, 507 чалавек у Беларусі цяпер лічацца палітвязнямі. Сярод іх таксама прадстаўнікі польскай меншасці.

Беларускі Дом у Варшаве паведамляе пра правядзенне акцыі салідарнасці з рэпрэсаванымі беларусамі, у тым ліку прадстаўнікамі польскай меншасці, якая адбудзецца заўтра 25 чэрвеня, а 11.00 перад амбасадай Рэспублікі Беларусь (ul. Wiertnicza 58).

Мэта акцыі – пратэст супраць масавых рэпрэсій, якія праводзіць рэжым Лукашэнкі, і выказванне падтрымкі дзеянням, накіраваным на вызваленне сотняў палітвязняў.