Выключна з паветраным пірацтвам зараз асацыюецца слова Беларусь у Аўстраліі



Выключна з паветраным пірацтвам зараз асацыюецца слова Беларусь у Аўстраліі. Гэта тэма па-ранейшаму застаецца актуальнай у мясцовых медыя.

Таксама на салідарных сустрэчах уздымаецца тэма палітычных вязняў і адносінаў да іх, – распавёў беларус спадар Арцём:

– У нас вельмі моцна ўзрасла актыўнасць у нашай грамадзянскай супольнасці. Назавём гэта не грамадзянская супольнасць, а супольнасць беларусаў. На інфармацыйным парадку дня з’явіліся навіны пра Беларусь, у прыватнасці з затрыманым самалётам. Зноў з’явілася цікаўнасць да беларускай тэматыкі. І гэта натуральна спрычынілася да таго, каб абмяркоўваць гэта з суседзямі, глядзець, якія актыўнасці праводзяцца сярод актывістаў беларускага дэмакратычнага руху.

Суразмоўца дадаў, што акцыі салідарнасці і салідарныя мерапрыемствы ў Аўстраліі зараз адбываюцца прыкладна раз на два тыдні. Колькасць удзельнікаў – ад некалькіх дзясяткаў да сотні чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя