Рашэнне ЕЗ пра сектаральныя санкцыі мае шэраг важных дэталяў
Рашэнне ЕЗ пра сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі мае шэраг важных дэталяў, пазначаных у дадатку. Напрыклад, з фінансавымі інструментамі ЕЗ цяпер не змогуць працаваць толькі „Беларусбанк”, „Белаграпрамбанк” і „Белінвестбанк”.
Забароненыя калійныя ўгнаенні, што ўтрымліваюць менш за 40% калію або больш за 62%. Асноўная прадукцыя беларускіх заводаў змяшчае ад 40% да 60% калію — гэта значыць, што абмежаванні частковыя. Але ёсць у санкцыях і такі пункт — „усе іншыя” ўгнаенні з каліем. Што гэта значыць, не да канца зразумела. З прадукцыі для вытворчасці тытуню ў Беларусь з ЕС нельга ўвозіць фільтры, паперу для тытуню, араматызатары і тэхніку для вырабу цыгарэт.
Нафтапрадукты для экспарту, мяркуючы па ўсім, забароненыя толькі цёмныя, напрыклад, бітум. Бензін пастаўляць у Еўропу, верагодна, па-ранейшаму можна.
Беларускае Радыё Рацыя