Як пінчукі ратуюцца ад спёкі?



Мінуў тыдзень, як у краіне пануе анамальная спякота. Медыкі раяць грамадзянам па магчымасці пазбягаць выхаду на вуліцу з 12-й па 17-ю гадзіну і ўжываць больш пітной вады.

Наш карэспандэнт пацікавіўся на вуліцах Пінска, як людзі ратуюцца ад невыноснай спякоты:

– Ваду п’ю, з сабой ваду нашу, ратуюся ад спёкі. 

– Ляжу ў ванне ці стаю на балконе. 

– Пабольш знаходзіцца ў ценю і абавязкова піць больш вады. Галоўнае не газіроўку і не салодкую. Калі ўвесь час п’еш і п’еш таксама дрэнна. 

Стараемся не выходзіць на спёка ці хадзіць па ценю. Калі рукі мыем, то халоднай вадой. 

– Панамку і светлую вопратку, вадзічку піць абавязкова. Ну і куды набудзь хавацца ад сонейка.

Як паведамляюць сіноптыкі, павінны прыйсці дажджы і чакаецца зніжэнне тэмпературы да “+24” градусаў. Але з сярэдзіны наступнага тыдня месцамі ізноў вернецца спякота.

Беларускае Радыё Рацыя