Дзіцячы шпіталь у Беластоку чакае рамонт



Універсітэцкі дзіцячы клінічны шпіталь у Беластоку чакае рамонт і разбудова.

Сертыфікат на больш як 35 мільёнаў 886 тысяч злотых перадаў медычнай установе міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі:

– На рамонт дзіцячага клінічнага шпіталя будзе прызначана 36 мільёнаў. Гэта вельмі важна, бо гэты шпіталь з’яўляецца адзіным вялікім асяродкам, які аказвае комплексную педыятрычную апеку. Вельмі важна захаваць стан інфраструктуры, які тут існуе.

Дырэктар Універсітэцкага дзіцячага клінічнага шпіталя ў Беластоку Анна Васілеўская распавяла пра тэрміны выканання рамонту і папрасіла пацыентаў з разуменнем паставіцца да магчымых часовых нязручнасцяў:

– Вельмі просім усіх пра разуменне, бо мы абцяжараныя працай у да рамонтны перыяд. Рамонтныя працы запланаваныя на палову жніўня. Цяжэйшым перыядам для нас будзе перыяд першых шасці месяцаў, бо гэта будзе датычыць найбольшай часткі шпіталю. Гэта першы рамонт пасля 30-ці гадоў. Мы не можам выключаць па аднаму аддзяленню, мы таксама абмежаваныя часам, калі трэба рэалізаваць гэты праект у чэрвені 2023 года.

Таксама міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі адказаў на пытанні журналістаў, звязаныя з абавязковым каранцінам для асобаў, якія прыбываюць у Польшчу з краін па-за Шэнгенскай зоны і адзначыў, што да тых, хто яшчэ не прышчэпленыя ад сённяшняга будуць тэлефанаваць. Падрабязнасці ў наступных выпусках навін.

Беларускае Радыё Рацыя