Лета. Беларусы. Некаторыя тэхнічныя праблемы…



Гарачыня змянілася прахалодай, дажджамі і грымотамі. У прыватнасці, на Смаргоншчыне.

Любыя рэзкія перапады надвор’я прасцей пераносяцца ў маладым узросце. Старэйшым людзям можна толькі паспачуваць у сувязі з нашымі апошнімі тэмпературнымі рэкордамі… Зрэшты, усё адносна! Ёсць цудоўныя прыклады актыўнага доўгажыхарства, калі чалавек у 90 год ездзіць на лецішча на ровары, чытае кнігі, газеты і цікавіцца навінамі.

Днямі давялося назіраць падобную гісторыю. У адной з крамаў па продажы тэхнікі з’явіўся пажылы чалавек з планшэтам і папрасіў прадаўца-кансульанта дапамагчы разабрацца. Планшэт ён набыў раней (і цалкам магчыма – у іншай краме!), але прадавец ахвотна патлумачыла, што не так з тэхнікай і дапамагла дзядулі з настройкамі. Паролем да планшэта быў год нараджэння – 1932-ы. Выклікае павагу жаданне чалавека ў такім паважаным узросце быць на сувязі, фатаграфаваць і чытаць навіны. Не меншую павагу выклікае і жаданне маладой дзяўчыны дапамагчы разабрацца, у той час як калегі побач пасмейваюцца з таго, што ў дзеда падвіс планшэт… Карацей, прыемна бачыць неабыякасць у любым узросце!

Тым часам можна назіраць за іншымі людзьмі, якія інтэрнэтам не карыстаюцца і – нахабныя ў сваёй абмежаванасці! – лічаць такую карціну света поўнай. Там усё проста, ясна і лепшага не трэба! Такі ён – “электарат”… аматар БТ ды АНТ. Чарка, скварка, свая гаспадарка… Не было ў нас той свабоды і не трэба.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ