Новы выпуск «Знакамітых беларусаў»: герой — Вацлаў Ластоўскі



Выйшаў новы ролік праекта «Знакамітыя беларусы» (студыя Haroshak.by). Героем выпуска стаў «неадменны сакратар Адраджэння» Вацлаў Ластоўскі:

«Стваральнік БНР, прэм’ер-міністр — і ініцыятар перавароту ў Радзе. Ад хлопчыка на паслугах у віннай краме праз працу ў „Нашай Ніве” дайшоў да ўласнага часопіса „Крывіч”.

Калі грошы скончыліся, ён паехаў з Літвы ў БССР, і гэта каштавала жыцця: яго „прызначылі” кіраўніком міфічнага „Саюза вызвалення Беларусі”.

Непаслядоўны, энергічны, навуковец і вялікі фантазёр адначасова — Вацлаў Ластоўскі».

«Знакамітыя беларусы» — праект студыі Haroshak.by, які ахапіў больш за 100 асобаў нашай гісторыі. У новым сезоне прэзентаваныя выпускі пра Пане Каханку, Якуба Наркевіча-Ёдку і Ганну Цюндзявіцкую.

Выпускі ўсіх сезонаў знаходзяцца ў вольным доступе на канале праекта.

budzma.by