Анонс перадачы з серыі „З Падляшша родам”: „Тэлятыцкая панарама”
У перадачы з серыі „З Падляшша родам” гэтым разам Валя Лаеўская запрашае ў Вэрполь на прэзентацыю карціны “Тэлятыцкая панарама”.
Акунемся ў багатую гісторыю Падляшша, дзе ад вякоў гаварылі на сваёй мове, стваралі помнікі культуры і мастацтва, якія цяпер пакрытыя пылам гісторыі і забыцця … Тут ў Вэрполі ў пачатку чэрвеня дырэктар Музея малой айчыны ў Студзіводах Дарафей Фіёнік, мастак Міраслаў Здрайкоўскі, а таксама гісторык мастацтва Валянцін Сэльвэсюк прэзэнтавалі “Тэлятыцкую панараму”. Паслухаем таксама музычныя калектывы са Студзіводаў – “Жэмэрву” і “Асочнікі”.
Перадачы з серыі „З Падляшша родам” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя слухайце кожную нядзелю а 12.05 і 20.05, а таксама па суботах у 17.05 паводле польскага часу.
Беларускае Радыё Рацыя