Акцыі салідарнасці з палітвязнямі прайшлі ў Санкт-Пецярбургу і Ўроцлаве
У Санкт-Пецярбургу прайшла акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Яе ўдзельнікі трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцягі, яны запатрабавалі вызвалення палітычных зняволеных:
– 321 дзень як беларусы Санкт-Пецярбурга выходзяць дзеля таго, каб выйшаў на волю Ігар Лосік, які ўжо цэлы год знаходзіцца ў закладніках. Для таго, каб выйшаў на волю Раман Пратасевіч. Для таго, каб выйшла на волю Марыя Калеснікава. Свабоду ўсім нашым вольным людзям! Разам пераможам! Жыве Беларусь! Жыве!
Таксама масавую акцыю салідарнасці з палітвязнямі правяла напярэдадні беларуская дыяспара польскага Ўроцлава:
– Не спынімся выходзіць, пакуль усе палітвязні не выйдуць на свабоду! – заявілі ўдзельнікі акцыі.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: svaboda.org