Абмежаванні на выезд з Беларусі дагэтуль не адмененыя
Па-ранейшаму не адмененыя абмежаванні па выездзе з Беларусі. Пры перасячэнні беларуска-польскай граніцы сталі патрабаваць менш дакументаў, а самі памежнікі чакаюць вяртання да нармальнага памежнага жыцця, – распавёў беларус спадар Аляксандр:
– Я перасякаў граніцу прыкладна тыдзень таму на сваім аўтамабілі. У мяне быў дагавор найму на працу з перакладам на расейскую мову. Перакладаў я ў Польшчы. Гэтых дакументаў было дастаткова, каб перасекчы граніцу.
Калі менавіта будуць адмененыя абмежаванні на выезд з Беларусі раз на шэсць месяцаў праз наземную мяжу – пакуль не ідзе гаворкі. Не выключана, што гэта можа здарыцца яшчэ да пачатку восені, але ўсё залежыць ад уладаў.
Беларускае Радыё Рацыя