МНС зафіксавала за суткі 75 выпадкаў падзення дрэў з-за непагадзі



Міністэрства па надзвычайных сітуацыях зафіксавала за суткі 75 выпадкаў падзення дрэў з-за непагадзі, паведамляе прэс-служба ведамства. Пашкоджаныя 17 легкавых аўтамабіляў. Пацярпелых няма. Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўцы і прыбіранні паваленых дрэў, — гаворыцца ў паведамленні.

У двух раёнах Віцебскай вобласці, трох раёнах Магілёўскай і Магілёве зафіксаваныя выпадкі пашкоджання дахаў 16 жылых дамоў, аднаго вытворчага будынка, аднаго аб’екта сацкультбыту і 12 сельскагаспадарчых будынкаў. Вядуцца аднаўленчыя работы.

Згодна са звесткамі ДВА „Белэнерга”, на працягу сутак на тэрыторыі Беларусі перыядычна парушалася электразабеспячэнне 827 населеных пунктаў. Адключэнні аператыўна ліквідуюць аварыйныя брыгады.

Фота: mchs.gov.by