У Беларусі за рысай беднасці знаходзіцца 4,2% насельніцтва



У Беларусі за рысай беднасці знаходзіцца 4,2% насельніцтва, гэта каля 392,7 тысяч чалавек. Сярэднія наяўныя рэсурсы на кожнага з гэтых беларусаў былі меншымі за бюджэт пражытковага мінімуму. Гэта вынікае з інфармацыі Белстату па выбарачным абследаванні хатніх гаспадарак па роўні жыцця ў першым квартале 2021 года, піша Tut.by. Цяпер БПМ складае 273,27 рубля, а да 1 траўня быў на роўні 262,87 рубля.

У агульнарэспубліканскім банку вакансій зараз значыцца амаль 93,7 тысячы прапаноў ад наймальнікаў. Пры гэтым па 9323 вакансіях (дадзеныя па стане на 13.55 28 чэрвеня) заробак прапаноўваюць да 400 рублёў.

Фота: visasam.ru