Валер Кавалеўскі пра выхад Беларусі з „Усходняга партнёрства”



Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах Валер Кавалеўскі

– Для кантэксту варта сказаць, што гэта ініцыятыва „Усходняе партнёрства”, стварыла такую платформу, на якой Беларусь разам з іншымі ўдзельнікамі гэтай праграмы, магла развіваць адносіны з Еўрапейскім Звязам па самых розных кірунках, усіх тых, якія для нас былі вельмі цікавымі. Гэта і гандаль, гэта і дзяржаўнае кіраванне, гэта і эканоміка, гэта і вольнае перасоўванне грамадзян Беларусі па ўсёй Еўропе. Гэтая платформа служыла выключна інтарэсам беларусаў. Адпаведна рашэнне ці дакладней сказаць намер выйсці з усходняга партнёрства, гэта наўпрост супярэчыць інтарэсам беларусаў. Улічваючы, што ў Лукашэнкі няма легітымнасці, ён незаконна займае пасаду прэзідэнта на сённяшні дзень. Усе людзі, які працуюць вакол яго, уключна з Макеем, можна абсалютна ўпэўнена казаць пра тое, што гэта незаконнае рашэнне, што яно не будзе мець сілы і тое, што яно будзе аспрэчвацца. Мы будзем заклікаць нашых партнёраў, сапраўдных сяброў Беларусі ў Еўрапейскім Звязе таксама, да таго, каб не прымаць гэтае рашэнне. Гэта азначае, што  Беларусь працягне, мы будзем настойваць на тым, каб Беларусь працягвала свой удзел у гэтай праграме. Беларусь на мерапрыемствах „Усходняга партнёрства” будуць прадстаўляць дэмакратычныя сілы на чале са Святланай Ціханоўскай. Гэта таксама датычыцца і саміту „Усходняга партнёрства”, які мае адбыцца напрыканцы гэтага года. Мы будзем дамагацца таго, каб менавіта Святлана Ціханоўская прадстаўляла Беларусь на гэтым саміце.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя