Цэны на аўтамабільнае паліва вырастуць 19-ты раз з пачатку года



Дзяржканцэрн „Белнафтахім” абвясціў пра сёлета 19-е падаражанне аўтамабільнага паліва на 1 капейку.

З 1 па 25 чэрвеня сярэдняе значэнне каціровак нафты склала 72,6 даляра ЗША за бараль і ў адносінах да ўзроўню студзеня павялічылася на 32,4%, у той жа час цэны на паліва ў Беларусі павысіліся прыкладна на 10%, растлумачыў канцэрн сваё рашэнне.

З 29 чэрвеня цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,89 рубля за літр, АІ-95-К5-Еўра – 1,99, АІ-98-К5-Еўра — 2,21, дызпаліва — 1,99.

Да гэтага цэны падымаліся 20 і 27 студзеня, 16 і 23 лютага, 2, 10, 16 і 30 сакавіка, 6, 13, 20 і 27 красавіка, 4 і 13 траўня, а таксама 2, 8, 15 і 24 чэрвеня.

З пачатку года кошт паліва АІ-98-К5-Еўра ўзрос на 9,41%, АІ-95-К5-Еўра і дызпаліва — на 10,56%, АІ-92-К5-Еўра — на 11,18%.

belapan.by