Анамальная спёка ў Канадзе: тэмпература перавысіла 46 градусаў



У Канадзе зафіксавана самая высокая тэмпература за ўсю гісторыю назіранняў.

Захад краіны, а заадно і паўночны захад ЗША, накрыла беспрэцэдэнтная хваля цёплага паветра, – паведамляе ВВС.

 Па словах афіцыйных асоб, тэмпература паветра ў Літане ў Брытанскай Калумбіі ў нядзелю 46,6 градусаў Цэльсія, пабіўшы 84-гадовы рэкорд. Так званы “цеплавы купал” – нерухомая зона высокага ціску — абнавіў рэкорды і ў іншых раёнах. Улады ЗША і Канады папярэдзілі грамадзян пра небяспечную спёку, якая можа захоўвацца да выходных. Зона высокага ціску раскінулася ад Каліфорніі да арктычных тэрыторый Канады і распасціраецца ўглыб кантынента да Айдаха.

Беларускае Радыё Рацыя