Міністэрства здароўя: сітуацыя пакуль стабільная



Паводле Міністэрства аховы здароўя ў краіне вакцынацыяй супраць каронавіруса ахоплена 13% насельніцтва краіны з якіх звыш 560 тысяч прайшлі поўны курс імунізацыі і каля 850 тысяч атрымалі першы кампанент.

Выяўленне ў краіне новых штамаў віруса ўскладняе сітуацыю, але пакуль яна пад кантролем”, – адзначае лекар-лабарант Вадзім Садоўскі:

– Агульна сітуацыя напружаная, але даволі стабільная. Ідзе выздараўленне пацыентаў. Ёсць пэўныя трывожныя чаканні, але спадзяемся што бліжэйшым часам яны будуць развеяны. А так агулам хвалепадобнага росту няма. Ёсць пацыенты, якія ў сярэдне-цяжкім стане.

Па стане на 28-га чэрвеня ў краіне за суткі на каронавірус захварэў 441 чалавек, пад наглядам медыкаў каля 7 тысяч пацыентаў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя