Гомельскі калекцыянер гармонікаў



Гомелец Віктар Шыпкоў сабраў калекцыю гармонікаў. На дадзены момант маладзён мае 15 музычных інструментаў. Сярод іх – як гармонікі-антыкварыяты, зробленыя народным майстрам, так і завадскія інструменты. Віктар Шыпкоў кажа, што ў сваім хобі ён не збіраецца спыняцца. І хутка калекцыю папоўніць шаснаццаты гармонік.

– Каб зрабіць гармонік, то не любое дрэва падыйдзе. Як казалі майстры, я размаўляў з імі, у лес пойдзеш, каб выбраць дрэва для гармоніка, стукнеш сякерай – адно глухое, стукнеш сякерай – у другога гук ёсць, але не той, стукнеш сякерай па трэцяму – і ідзе такая мелодыя. Дрэва гэтае, калі яго спілуюць, дзесяць гадоў павінна ляжаць і сохнуць.

Віктар Шыпкоў не толькі збірае гармонікі. Гомелец самастойна засвоіў ігру на гэтым інструменце. Прычым мелодыі падбірае на слых. Нотную азбуку калекцыянер пакуль не засвоіў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя