Па неафіцыйнай інфармацыі, стан здароўя Анжалікі Борыс пагоршыўся
Старшыня Саюзу палякаў у Беларусі была затрыманыя сёлета 23 сакавіка, цяпер яна ўтрымліваецца ў Жодзіне. Як піша ў сваім фейсбуку дырэктарка “Белсату” Агнешка Рамашэўская-Гузы, якая прыватна сябруе з Борыс, з Жодзіна даходзяць весткі, якія непакояць.
У Анжалікі Борыс пагоршыўся стан здароўя, акрамя таго, абвастрыліся ранейшыя праблемы, ёсць патрэба ў лячэнні зубоў. Паводле інфармацыі Рамашэўскай-Гузы, Анжаліка Борыс у выніку пагадзілася выехаць у Польшчу, але ўлады стрымліваюць гэты працэс і спрабуюць такім чынам шантажаваць Анджэя Пачобута.
Беларускае Радыё Рацыя