Палігон пад Баранавічамі рыхтуюць да беларуска-расейскіх вучэнняў
Вайскоўцы гарадзенскай 557-ай інжынернай брыгады рыхтуюць палігон да стратэгічных вучэнняў “Захад-2021”, – паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
Вучэнні пройдуць 10-16 верасня на тэрыторыі абедзвюх краін. У іх аснову, паводле абароннага ведамства, пакладзены “адзін з варыянтаў паэтапнай эскалацыі ваенна-палітычнай абстаноўкі вакол умоўных краін”. Апошні раз сумесныя стратэгічныя вучэнні “Захад” праводзілі ў верасні 2017 года на тэрыторыі Беларусі і заходніх абласцей Расеі. Тады ў манеўрах удзельнічалі каля 13-ці тысяч вайскоўцаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: PROGOMEL.BY/Вадзім Заміроўскі