Больш камернымі сталі музычныя імпрэзы ў Берасцейскай вобласці



Больш камернымі сталі музычныя імпрэзы ў Берасцейскай вобласці, як і па ўсёй краіне. Яны пераважна арганізуюцца ў выглядзе кватэрнікаў.

Сярод прычын – каронавірус і палітычная сітуацыя ў краіне. Пра гэта распавялі ўдзельнікі гурта Laudans Андрэй Лугін ды Алена Палачанская:

– Канешне, абмежаваныя магчымасці ў плане выступаў, нават у плане выпуску новых песень. Але мы разумеем, што зараз усе музыкі, напэўна, у такім стане, што ідэяў шмат, а магчымасці абмежаваныя.

– Мы знаходзім спосабы такія, як, напрыклад, адзначалі Дзень народзінаў гурта і рабілі пры гэтым творчую сустрэчу з людзьмі, гралі песні. Гэта мела іншую назву, але гэта ўласна і быў такі вось канцэрт.

Прадстаўнікі гурта Laudans перакананыя, што такі фармат канцэртаў хутчэй за ўсё захаваецца да канца года. Але спадзяюцца на змены да лепшага.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце