Журналісту Андрэю Аляксандраву выставілі абвінавачванне ў здрадзе дзяржаве



Журналісту і медыяменеджару Андрэю Аляксандраву 30 чэрвеня выстаўлена новае абвінавачанне — па ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Пра гэта паведаміў яго адвакат Антон Гашынскі. Такім чынам, Аляксандраву пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Раней Аляксандрава абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Андрэй Аляксандраў быў затрыманы 12 студзеня супрацоўнікамі МУС. Разам з ім была затрыманая яго дзяўчына Ірына Злобіна, з якой ён разам жыве.

15 студзеня ў афіцыйным паведамленні намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч заявіў, што Аляксандраў і Злобіна былі затрыманыя “па падазрэнні ў фінансаванні пратэснай дзейнасці”.

Беларускае Радыё Рацыя