Томаш Ціханюк: Беларуская дыяспара расце, а мясцовыя беларусы – не



 У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.

Дынаміку колькасці беларусаў на Падляшшы ацаніў дырэктар  Музея і Цэнтра Беларускай культуры ў Гайнаўцы Томаш Ціханюк:

– Цяжка сказаць, бо гэта вельмі складаная тэма. Здаецца, што такія свядомыя беларусы і якія былі свядомымі, яшчэ больш усведамляюць сваю беларускасць. Але ці ёсць новыя асобы? Думаю, што гэта неабходнасць, каб у лепшым выпадку затрымацца на такім узроўні, як было 10 год таму.

Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна да 30 верасня ўключна: праз Інтэрнэт, тэлефон ці выклікаўшы перапісчыка на дом.

Вольга Сямашка, Белрускае Радыё Рацыя

Фота Urząd Statystyczny w Białymstoku і аўтара