Валер Карбалевіч: Страты ад санкцыяў няпроста падлічыць



Ускосныя страты ад санкцыяў Еўразвязу супраць рэжыму Лукашэнкі няпроста падлічыць.

Некаторыя лічбы ў нашым эфіры прывёў палітычны аналітык Валер Карбалевіч.

– Самі ўлады кажуць, што страты будуць. Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ацэньвае гэтыя страты ў 2,9 працэнта ВУП. Гэта не мала, дарэчы. Гэта мінімальная ацэнка. Таму што ёсць іншыя ацэнкі. Там і 7 працэнтаў называюць, нават 15 працэнтаў ВУП. Калі лічыць толькі непасрэдныя страты, то яны сапраўды не вялікія. Калі лічыць усе ўскосныя, апасродкавання страты, там нейкія кампаніі не захочуць заключаць дамовы з беларускімі кампаніямі, што яны пад санкцыямі знаходзяцца, то як гэта ўсё палічыць.

Эфект ад сектаральных санкцыяў будзе бачны толькі праз нейкі час, лічыць эксперт. Пытанне ў тым, як гэта паўплывае на грамадска-палітычныя працэсы.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя