У Еўрапейскім звязе пачалі дзейнічаць “кавідныя пашпарты”
З сённяшняга дня ў Еўрапейскім звязе пачалі дзейнічаць “кавідныя пашпарты” або сертыфікаты COVID-19.
Дакумент даступны ў лічбавым і папяровым выглядзе павінен палягчаюць паездкі па Еўропе, ліквідуючы дадатковыя абмежаванні, напрыклад, у выглядзе каранціну. “Кавідны пашпарт” пацвярджае вакцынацыю, адмоўны вынік тэсту альбо тое, што дадзеная асоба вылечылася з каронавіруснай інфекцыі.
Акрамя 27 дзяржаў-чальцоў ЕЗ, пашпарты будуць дзейнічаць таксама ў Ісландыі, Нарвегіі, Швейцарыі і Ліхтэнштэйне.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: PAP/EPA/DARREN ENGLAND