Дуб Дуніна ля Белавежы названы Дрэвам Году 2021
400-гадовае дрэва, таксама вядомае як «Ахоўнік лесу», набрала 7380 галасоў карыстальнікаў Інтэрнэту і абыйшло астатніх 15 намінантаў.
Пра значэнне дубу Дуніна кажа супрацоўніца Белавежскай пушчы Ева Кечынская-Мораз:
– Гэта – помнік прыроды. Ён мае свой нумар – 13079. Я так думаю, што з 2001 года ён ёсць у нашым рэестры. Ён сведак гісторыі. Пра яго кажуць, што ён з Белавежскай пушчы. Але праўда такая, што ён ніколі не рос у Белавежскай пушчы. Ён з Лядскай пушчы, ён расце на тэрыторыі беларускай меншасці.
Дуб Дуніна расце каля вёскі Прыбудкі. У лютым 2022 г. дрэва прадставіць Польшчу ў міжнародным конкурсе-апытанні «Еўрапейскае дрэва году».
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя