Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек
Праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ шэсць чалавек, гаворыцца ў сумеснай заяве беларускай праваабарончай супольнасці.
Такое рашэнне прынятае ў сувязі з абвяшчэннем судамі шэрагу прысудаў па крымінальных справах. Яны былі звязаныя з абвінавачаннем ва ўжыванні гвалту да супрацоўнікаў міліцыі, супраціве з ужываннем гвалту да супрацоўніка МУС, іншых службовых асобаў, якія выконваюць службовыя абавязкі, і хуліганстве.
У спіс палітвязняў уключаныя: Валерый Богдан, Юрый Седзянеўскі, Уладзімір Седзянеўскі, Андрэй Герасімовіч, Дзмітрый Вакуленка і Анастасія Ярашэвіч.
Такім чынам, на 1 ліпеня палітвязнямі ў Беларусі прызнаныя 532 чалавекі.
Беларускае Радыё Рацыя