Палітзняволеная Вольга Паўлава выехала з-пад хатняй хіміі ў Літву



Доўгі час яе месцазнаходжанне было невядомае. 

14 чэрвеня яна не вярнулася дадому пасля чарговай адзнакі ў міліцыі — актывістка прысуджаная да трох гадоў хатняй хіміі за «грубае парушэнне грамадскага парадку». 15 чэрвеня з’явілася інфармацыя, што яна дома, але неўзабаве Вольга знікла зноў, паведамляе nn.by

Сёння, 2 ліпеня, стала вядома, што палітзняволеная знаходзіцца ў Літве.

9 жніўня дзяўчына была параненая гумовай куляй і аскепкам святлошумавой гранаты, тады ж трапіла на Акрэсціна. Падчас разгону плошчы Перамен яе затрымалі і ў выніку выставілі абвінавачванне паводле крымінальнага артыкула. 17 дзён Вольга правяла ў карцары. Суддзя Марына Запаснік асудзіла яе за «грубае парушэнне грамадскага парадку» да трох гадоў хатняй хіміі. Вольга мае сына.