Журналіст Аляксандр Івулін стаў падазраваным па крымінальнай справе (абноўлена)
Аляксандр Івулін будзе пераведзены ў СІЗА, паведамляе Трыбуна.
Журналіст і футбаліст «Крумкачоў» праходзіць падазраваным у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўным удзеле ў іх. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Нагадаем, Івулін быў затрыманы 3 чэрвеня ў сваёй кватэры і арыштаваны на 30 сутак нібыта за сцяг на акне (сваю віну на судзе ён не прызнаў і заявіў, што пры вобшуку сцяга не было). Заўтра журналіст павінен быў выйсці на волю.