Людміла Івашына: Паспрабую перадаць Дзянісу лекі ў турму



Журналісту Дзянісу Івашыну ў карцары гарадзенскай турмы стала кепска. Пра гэта яго маці Людміла Івашына даведалася ад адваката. Пра тое, што адбываецца з Дзянісам спадарыня Людміла паразмаўляла з нашым журналістам Сяргеем Апановічам

– Начальнік медчасткі распавёў пра стан Дзяніса. Ён сказаў, што гэта не інфаркт. На фоне пастаяннай стрэсавай сітуацыі ў Дзяніса пачаліся праблемы з сэрцам. Наперадзе незразумела чаго чакаць. Як кажуць медыкі, з якімі я кансультавалася, наперадзе могуць быць многа праблем і інфаркт таксама можа быць. Прапісалі лекі, заўтра панясу яму плюс вітаміны. Пасля першага карцару ён прасіў перадаць яму сардэчныя лекі і вітаміны, але ў нас нічога не прынялі. 

Цалкам слухайце ў далучаным файле:

Гарадзенскага журналіста, рэдактара беларускай версіі службы ІнформНапалм Дзяніса Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка 2021 года.

Па словах яго маці Людмілы Івашынай, на яго штодня аказваецца ціск і патрабуюць напісаць прызнанне пра яго вінаватасць, але вось ужо амаль 3,5 месяцы ён не ідзе на супрацу са следствам.