Знойдзена скульптурка каля палаца Пуслоўскіх
У Слоніме ў мікрараёне Альбярцін каля палаца Пуслоўскіх выкапаны белы мармуровы гарэльеф. Не вядома толькі, ці гэта скульптурка стаяла ў самім палацы Пуслоўскіх, ці ўпрыгожвала яго знешні выгляд.
Палац Пуслоўскіх у Слоніме ўзнік у першай палове XIX стагоддзя як рэзідэнцыя Войцеха Пуслоўскага – уладальніка мясцовай прамысловасці па вытворчасці сукна, дываноў, паперы, запалак, цвікоў і г.д.
Белы гарэльеф магчыма адносіцца да канца XIX ці пачатку ХХ стагоддзяў. Ён разбіты і аднавіць яго цяжка. Але сам факт знаходкі – цікавы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: gs.by