За два месяцы на вадаёмах краіны патанулі 138 чалавек
У Таварыстве выратавання людзей на вадзе падсумавалі вынікі першай паловы сёлетняга купальнага сезона, наперадзе яшчэ два месяцы. У перыяд з 1-га траўня па 1-е ліпеня на вадаёмах краіны патанулі 138 чалавек, з якіх 24 – непаўнагадовыя.
У 17 выпадках ахвяры – гэта рыбакі, якія выпалі ці перакуліліся з лодкі. Таму нельга забывацца пра правілы бяспекі, – адзначае інструктар Таварыства Ігар Кавалёў:
– Нельга забываць, што чалавек, які знаходзіцца ў лодцы, абавязаны быць у ратавальнай камізэльцы. Трэба пазбягаць паездак у стане алкагольнага ап’янення. Бо большасць няшчасных выпадкаў адбываецца з людзьмі нападпітку.
Ёсць у ратавальнікаў і станоўчыя вынікі. За першую палову купальнага сезона выратавана 114 чалавек, з якіх 43-е дзяцей.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: іntex-press.by