Джулі Фішэр: Беларусь заслугоўвае выбару сваёй уласнай будучыні
Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр звярнулася да беларускага народа з нагоды святкавання Дня Незалежнасці ЗША, які адзначаецца 4 ліпеня:
У сваім відэазвароце Джулі Фішэр сказала:
– Сёння мы адзначаем 245-гадавіну падпісання дэкларацыі незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі. Прынцыпы, закладзеныя ў гэтым дакуменце – жыццё, свабода і імкненне да шчасця – не ведаюць нацыянальнасці, яны не належаць Амерыцы, яны з’яўляюцца набыткам усяго чалавецтва.
Мы разумеем, што шмат хто ў Беларусі імкнецца да тых жа свабодаў і магчымасцяў, якія мы цэнім сёння. Сутыкнуўшыся з гвалтам, беларусы прадаўжаюць змагацца за тое, каб іхні голас пачулі. Свет стаў сведкам негвалтоўных дэманстрацый, якія заклікаюць да вызвалення суграмадзянаў і вызвалення палітвязняў, правядзення свабодных выбараў з вяршэнствам закону.
Беларусь заслугоўвае выбару сваёй уласнай будучыні. Легітымнасць лідара можа быць абумоўленая толькі добраахвотнай згодай народа.
Грамадзянская супольнасць, здольная заклікаць лідараў да адказу, неабходная для будучыні Беларусі, таму што ўлады павінны існаваць для таго, каб спрыяць развіццю свайго народа, а не стрымліваць яго.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа