Сяргей Будкін пра Міжнародны тыдзень беларускай культуры
У нашым эфіры пабываў Сяргей Будкін – кіраўнік Беларускай рады культуры.
РР: „Культура пераможа дыктатуру” – пад такім лозунгам пройдзе Міжнародны тыдзень беларускай культуры, які менавіта Беларуская рада культуры ініцыявала. Чаму вызначаны менавіта гэты адрэзак часу? Чаму 7-га ліпеня стане цэнтральным днём?
Сяргей Будкін: Мы доўга думалі над гэтай падзеяй, таму што ў календары, як афіцыйным, так і неафіцыйным, няма такога дня беларускай культуры ў адрозненне ад шмат якіх іншых народаў. Як такога дня няма, то яго трэба прыдумаць. Фармальна трэба было знайсці такі дзень, ад якога можна было б адштурхнуцца. 7-га ліпеня сутыкаецца неверагодная колькасць падзеяў, самая галоўная з якіх – дзень народзінаў Янкі Купалы, дзень народзінаў Марка Шагала, дзень народзінаў Яна Чачота ды яшчэ і Купалле па адным са стыляў. Таму гэта проста ідэальны дзень, каб яго абвесціць Днём беларускай культуры, каб у будучым ён увайшоў у наш каляндар. Але каб разгарнуцца на ўвесь свет, аднаго дня мала. Таму мы вырашылі адзначаць яго цэлы тыдзень: з 5-га па 11-га ліпеня абвяшчаецца Міжнародны тыдзень беларускай культуры. Абвяшчаецца намі, як Радай культуры ў супрацы з Офісам Святланы Ціханоўскай, структурай НАУ Паўла Латушкі, Каардынацыйнай Радай і іншымі сябрамі і партнёрамі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя