На Берасцейшчыне ад COVID-19 прышчапілася больш за 6% насельніцтва
Больш за 120 тысяч жыхароў Берасцейскай вобласці ўжо атрымала хаця б адну дозу вакцыны ад каронавіруса. З іх 80 тысяч чалавек — цалкам прышчэплена.
Такую апошнюю статыстыку прадставіў Берасцейскі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Падлічана, што агульная колькасць чалавек, якія прышчапіліся ад COVID-19, на Берасцейшчыне ўжо дасягнула 6%. Пераважна выкарыстоўваецца расейская вакцына Спадарожнік V беларускай вытворчасці. У некаторых раёнах даступная невялікая колькасць кітайскай вакцыны.
Калі на пачатку года вакцыну маглі атрымаць выключна прадстаўнікі сферы аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнага абслугоўвання, то зараз у парадку чаргі яна даступная па папярэдняму запісу шараговым жыхарам рэгіёну.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце