Акцыі салідарнасці адбываюцца ў Англіі па некалькі разоў на тыдзень



Тэма санкцыямі стала прыярытэтнай для беларусаў Англіі.

Такія акцыі салідарнасці з Беларуссю ладзяцца не толькі ў Лондане, але і ў іншых буйных гарадах, – распавяла беларуска Таццяна Лугакова:

– За апошні месяц у нас адбылося некалькі акцый. Па чацвяргах праходзіць штодзённая акцыя каля амбасады Нарвегіі ў Лондане. Яна прысвечана ціску на кампанію Yara, мы падтрымліваем стачкам і просім Yara ды ўрад Нарвегіі адмовіцца ад кантракту з Беларуськаліем.

Таццяна Лугакова адзначыла, што фактычна акцыі салідарнасці з Беларуссю ў Англіі адбываюцца некалькі разоў на тыдзень.

Беларускае Радыё Рацыя