Ірына Герасімовіч: Мы можам расчыніць нейкія іншыя дзверы, паказаць іншыя прасторы



Пры такіх сацыяльна-палітычных працэсах, якія адбываюцца сёння ў Беларусі, важна не замыкацца ў сабе, важна чуць свет і быць у свеце.

Гэтаму дапамагаюць перакладчыкі, пераканана вядомая перакладчыца Ірына Герасімовіч.

– Чым больш будзе досведу рознай літаратуры, чым больш будзе досведу літаратуры, якая будзе напісаная першапачаткова на іншых мовах, тым больш плённым будзе ўвесь працэс. Таму што гэтую прасторы чымсьці трэба напоўніць. І тут мне здаецца акурат перакладчыкі вельмі важную ролю адыгрываюць. І вось у гэтыя пераломныя моманты мы акурат можам расчыніць нейкія іншыя дзверы, паказаць іншыя прасторы.

Роля перакладчыкаў у культурным жыцці Беларусі сёння стала больш важнай. У выніку чаго колькасць перакладчыкаў, якія перакладаюць мастацкія творы, імкліва павялічылася. Прычым павялічыліся і мовы, з якіх перакладаюць беларускія перакладчыкі. Сярод іх нават такія экзатычныя як, напрыклад, санскрыт або стараісландская.

Беларускае Радыё Рацыя