Анонс: 6 ліпеня «Госць Рацыі» – Наста Кудасава



Верш Насты Кудасавай, прысвечаны палітвязню Сяргею Латыпаву, ускалыхнуў беларускую інтэрнэт-супольнасць і стаў своеасаблівым індыкатарам становішча паэтаў у краіне. За вершы яшчэ не садзяць, але яны – пэўна апошняя легальная мажлівасць расказаць пра боль беларусаў.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцяй Рацыі» – паэткай, старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення Саюзу беларускіх пісьменнікаў Настай Кудасавай пра тое, як змянілася Беларусь для паэтаў і чаму можна чарговы раз навучыцца краіне ў Чэхіі.

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам паэткі, старшыні Гомельскага абласнога аддзялення Саюзу беларускіх пісьменнікаў Насты Кудасавай слухайце 6-га ліпеня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – на гадзіну раней.

Беларускае Радыё Рацыя