З 5 па 11 ліпеня абвешчаны Міжнародны тыдзень беларускай культуры
Беларуская рада культуры абвяcціла бягучы тыдзень – Міжнародным тыднем беларускай культуры. Апафеозам Тыдню стане дзень – 7 ліпеня, Дзень беларускай культуры.
Пра свае чаканні ад цыклю імпрэзаў кажа ўдзельнік Тыдню, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч:
– Мы нясем песні і вершы, графіку і малюнкі, касцюм і танец супрацьпастаўляючы чамусці бездухоўнаму, антычалавечаму і антыкультурнаму. Культура аб’ядноўвае нас.
Беларуская рада культуры заклікае ўсіх беларусаў ладзіць самастойныя мерыпрыемствы цягам Міжнароднага тыдню беларускай культуры з 5 па 11 ліпеня. Вынікі імпрэзаў прапануецца выкладваць у Інтэрнэт пад хэштэгам #by_culture!
Беларускае Радыё Рацыя