Трох фігурантаў «справы Tut.by» перавялі з СІЗА КДБ на «Валадарку»
Галоўнага бухгалтара Tut.by Анжэлу Асад, менеджара Андрэя Аўдзеева і дырэктара стартапа RocketData Дар’ю Данілаву, затрыманых па «справе Tut.by», перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА № 1 на вул. Валадарскага, паведамляе Tut.by.
Больш за 10 чалавек, якія праходзяць па «справе Tut.by», да гэтага моманту знаходзяцца пад вартай.
18 траўня дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю правёў ператрусы ў рэдакцыі Тut.by, яе рэгіянальных офісах і дома ў супрацоўнікаў партала. Затрымалі 15 чалавек. Практычна адначасова на падставе звароту Генеральнай пракуратуры Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да сайта Тut.by і яго «люстэркаў».
Беларускае Радыё Рацыя