Колькасць судоў па палітычна матываваных справах не змяншаецца



Колькасць крымінальных палітычна матываваных судоў і справаў на Берасцейшчыне не змяншаецца.

Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Гэта па-ранейшаму пінскія і берасцейскія „беспарадкі” і „абраза прэзідэнта”, – адзначыў эксперт у галіне права:

– У некаторыя дні па чатыры  – пяць судоў. У першую чаргу  – гэта суды па “карагодзе” і масавых беспарадках. І ў дадатак суды па старых справах, асабліва абскарджваюць. І таму інтэнсіўнасць не змяншаецца, а наадварот набірае абароты. А ў дадатак у апошнія дні павялічваецца колькасць затрыманняў на Берасцейшчыне.

На дадзены момант на Берасцейшчыне 138 чалавек прызнаныя палітвязнямі. Але агулам у рэгіёне па крымінальных палітычна матываваных справах праходзіць да паўтысячы жыхароў вобласці.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце